Back

Вазьміце верхнядзвінскі сыр: на гэта мінімум пяць прычын

08.08.2015

Кацярына РЫНКЕВІЧ.Кацярына РЫНКЕВІЧ.Кацярына РЫНКЕВІЧ.Кацярына РЫНКЕВІЧ.Кацярына РЫНКЕВІЧ.Купляйце беларускае

Вазьміце верхнядзвінскі сыр: на гэта мінімум пяць прычын

Адпраўляючыся ў магазін, мала хто вяртаецца дадому без кавалачка сыру. Гэты сытны і, безумоўна, карысны прадукт здаўна прапісаўся на нашых сталах. Нядаўна ў міярчан і гасцей горада з’явілася больш магчымасцяў парадаваць сябе любімым ласункам. З пачатку ліпеня ва ўніверсаме “Родны кут”, што побач з рынкам, працуе фірменная секцыя ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”. Гэта азначае, што на паліцах будзе прадстаўлены поўны асартымент прадукцыі добра вядомага як у нашай краіне, так і за яе межамі вытворцы.

—Наша прадукцыя пастаўляецца ў Міёрскі раён на працягу многіх год,—гаворыць спецыялiст па сбыту прадпрыемства Таццяна Грыцкевiч.—Дзякуючы ўзаемаразуменню з кіраўніцтвам райспажыўтаварыства ўдалося ажыццявіць даўнюю мару—стварыць фірменную секцыю ў адным з магазінаў горада. Продаж прадукцыі ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод” у Міёрскім раёне адзін з высокіх па сістэме аблспажыўсаюза. Тым больш, мы—суседзі, а значыць проста абавязаны радаваць пакупнікоў поўным асартыментам. 

Як адзначыла Тацьяна Пятроуна, найбольшай папулярнасцю ў міёрскіх спажыўцоў карыстаюцца традыцыйныя сыры, прыгатаваныя па сучасных тэхналогіях,—“Российский”, “Голландский”, “Сливочный”. Шпарка рызыходзяцца фасаваныя прадукты. Навінка вытворчасці—фасаваны сыр у новай сучаснай упакоўцы флоў-пак з фіксаванай вагой у 250 грамаў. Шмат прапаноў для тых, хто жадае пашырыць свае гастранамічныя сімпатыі. Нядаўна прадпрыемства асвоіла выпуск элітнай лінейкі аналагаў традыцыйных еўрапейскіх сыроў: галандскія “Гауда” і “Эмменталер”, швейцарскі “Маасдамер”, італьянскія “Асьяго”, “Пармезан классический”. Прапануюцца сыры з напаўняльнікамі: кменам, папрыкай, часнаком, грэцкім арэхам. Выпрацоўваюцца прадукты з выкарыстаннем самых лепшых кампанентаў—спецыяльных бактэрый, што вырабляюць вядучыя прадпрыемствы Галандыі, Даніі і Італіі.

—У хуткім часе плануецца асвоіць вытворчасць сыру прэміум-класа “Пармезан классический” тэрмінам выспявання 12 месяцаў. Ён адносіцца да цвёрдых відаў,—расказвае Тацьяна Грыцкевiч.—Нарэзаць такі прадукт немагчыма, таму фасавацца будзе ў колатым выглядзе ва ўпакоўцы мадыфікаванага газавага асяроддзя. Не так даўно сталі выкарыстоўваць латэкснае пакрыццё, што дае эфект выспявання сыру быццам у яечным скарлупінні. Менавіта па такой тэхналогіі пакуюцца еўрапейскія сыры. Такі прадукт знайшоў сваіх прыхільнікаў, але многія засталіся вернымі звыкламу спосабу ўпакоўкі ў плёнку. Пакінулі абодва варыянты, каб дагадзіць усім спажыўцам.

Па словах спецыялicта по сбыту, асаблівы гонар прадпрыемства—лінейка сыроў “Верхнедвинский лёгкий” , “Стародвинский”, “Монарх”. “Верхнедвинский лёгкий”—сапраўдная скарбонка кальцыю. Масавая доля тлушчу ў ім складае ўсяго 25%, адпаведна—менш калорый і больш кальцыю. Такі сыр добра падыходзіць людзям з парушаным абменам рэчываў і з’яўляецца антысклератычным прадуктам. Элітны сыр “Стародвинский” з вялікімі “вочкамі” адрозніваецца далікатнай кансістэцыяй і пікантным смакам. Прывабна глядзіцца сыр “Мраморный” з бэта-карацінам. “Пармезан классический” з тэрмінам выспявання 3 месяцы вельмі блізкі да арыгінальнага пармезана са спецыфічным пахам і смакам.

—Нашы сыры вырабляюцца толькі з натуральнага малака, бактэрыяльных заквасак. Дабаўкі, што выкарыстоўваюцца пры вытворчасці, дазволены Міністэрствам аховы здароўся Рэспублікі Беларусь і маюць дэкларацыю аб адпаведнасці,—адзначае Тацьяна Пятроуна.

Узнагароды і пачэсныя тытулы, заваяваныя верхнядзвінскай прадукцыяй, —тэма для асобнай публікацыі. Таму назавём толькі некаторыя. Так у прошлым 2014 годзе Верхнядзвiнскiя сыраробы  залатую ўзнагароду прывезлі з выставы "Продэкспо-2014"(г. Москва).  Высокую ацэнку экспертнай камісіі з 1,5 прадстаўленых відаў прадукцыі атрымалі верхнядзвінскія  "Старый Монах" и "Гауда Grand". Сёлета лаўрэатамі штогадовага конкурса “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Харчовыя тавары” сталі сыры «Монарх» і «Верхнедвинский легкий».

Мала каму ўдаецца ўстаяць перад прадукцыяй ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”. Па-першае, асартымент паўцвёрдых сыроў налічвае тры дзясяткі найменняў. Масавая доля тлушчу ў іх ад 25% да 50%. Тэрмін выспявання—да трох месяцаў. Па-другое, вялікую ролю адыгрывае ўмелае спалучэнне трыдыцый і інавацый у рабоце прадпрыемства, гісторыя якога налічвае амаль 8 дзесяцігоддзяў. Па-трэцяе, сыры—асноўная прадукцыя завода. Іх выпрацоўка складае 80% у агульным аб’ёме вытворчасці. Па-чацвёртае, высокую якасць прадукцыі пацвярджаюць узнагароды на выставах і конкурсах рознага ўзроўню. Па-пятае (спецыяльна для міярчан), блізкае размяшчэнне прадпрыемства дазваляе зэканоміць на дастаўцы, а значыць адлюстроўваецца на цане.

Вы яшчэ думаеце, сырам якога вытворцы аддаць перавагу? Каб развеяць сумненні, зазірніце ў фірменную секцыю ва ўніверсаме “Родны кут”. Асартымент прадукцыі тут будзе абнаўляцца штотыднёва па панядзелках. А ці з’явяцца падобныя секцыі ў іншым магазінах горада, будзе залежыць ад росту спажывецкага попыту.  

 

Карэспандэнт "Мiерскiя навiнны" Кацярына Рынкевiч

   

 

Витебская обл., Верхнедвинский р-н,

д. Янино, ул. Партизанская, 1

Карта проезда

8 (02-151) 5-32-10 (приемная)

8 (02-151) 5-35-14 (отдел маркетинга)

8 (02-151) 5-21-11 (факс)

E-mail: vdvinsk-mcs@tut.by